Антон Сурапін пакуль застаецца ў КДБ

2012 2012-07-23T18:58:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта бадай уся інфармацыя, якую змагла паведаміць журналістам яго адвакатка, калі выйшла з КДБ. Гэта адбылося прыкладна а 18-й гадзіне.

Сёння ў КДБ адбываліся нейкія працэсуальныя дзеянні з удзелам Антона, але якія – адвакат таксама не змагла паведаміць, спасылаючыся на таямніцу следства.  

Па яе словах, Антон адчувае сябе добра, на ўмовы ўтрымання не скардзіцца. У яго камеры ёсць тэлевізар і вентылятар.

24 ліпеня раніцай маці Антона Алена Сурапіна скіроўваецца ў Мінск. Пра гэта яна сама паведаміла  прэс-службе ГА «БАЖ» пасля размовы з адвакатам. Кажа, што Антон прасіў яе не хвалявацца, што ён перажывае з бацькоў і перадае прывітанне ўсім, хто яго падтрымлівае. Пра падтрымку з боку калег і сяброў ён ведае. 

Нагадаем, што а 16-й гадзіне 23 ліпеня скончыўся 10-суткавы тэрмін утрымання па вартай маладога фрыланс-журналіста Антона Сурапіна. Каля 16-й гадзіны каля будынку КДБ сабраліся калегі Антона ў надзеі павітаць яго на волі – у тым ліку прадстаўнікі кіраўніцтва ГА “БАЖ”.

20-гадовага Антона Сурапіна, сябра ГА “БАЖ”, навучэнца 4 курса Інстытута журналістыкі БДУ, затрымалі раніцай 13 ліпеня пасля ператрусу ў яго кватэры. У той жа вечар следчы КДБ паведаміў Алене Сурапінай, што яе сына затрымалі на 72 гадзіны. Пасля заканчэння гэтага тэрміну да журналіста прымянілі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на 10 сутак (з моманту затрымання).

Першы допыт журналіста адбыўся 16 ліпеня. 17 ліпеня дзяжурны адвакат, які прысутнічаў на першым допыце, сказаў бацькам Антона, што іх сын затрыманы ў межах расследавання крымінальнай справы аб незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы РБ, здзейсненым  арганізаванай групай асобаў (арт. 371 ч.3 КК РБ). Антона падазраюць у спрыянні гэтым злачынным дзеянням (арт. 16 КК РБ), грунтуючыся на размешчаных ім у інтэрнэце эксклюзіўных фота “шведскіх мядзьведзікаў”. Сам Антон пісаў у гэтым матэрыяле, што фота даслаў яму па электроннай пошце невядомы чалавек, якія жыве не ў Мінску. 

Пасля 10 сутак утрымання Антона пад вартай скончацца ў панядзелак. Пасля гэтага яму мусяць альбо прад’явіць абвінавачанне, альбо адпусціць на волю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international