Магілёўскі праваабаронца абскарджавае забарону аўдыёзапісу на пасяджэнні акруговай камісіі

2012 2012-07-23T18:28:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель просіць Цэнтральную выбарчую камісію адмяніць рашэнне акруговай выбарчай камісіі па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87 аб забароне вядзення аўдыёзапісаў падчас яе пасяджэнняў. Ён просіць дазволіць яму весці аўдыё- і відэазапіс, а таксама рабіць фотаздымкі падчас пасяджэнняў гэтай камісіі.

 «18 ліпеня я знаходзіўся па пасяджэнні гэтай камісіі. У самым пачатку пасяджэння па прапанове старшыні гэтай камісіі сп.Кажэмякіна было пастаўлена на галасаванне пытанне аб забароне мне вядзення аўдыёзапісу. Восем з дзесяці прысутных членаў акруговай камісіі падтрымалі прапанову старшыні, і мне было забаронена запісваць выступы падчас пасяджэння на дыктафон», - кажа Барыс Бухель.

«З гэтым рашэннем я цалкам не згодзен, бо падрыхтоўка і правядзенне выбараў любога ўзроўню здзяйсняецца адкрыта і галосна. Беларускае ж заканадаўства на ўсіх адкрытых і галосных мерапрыемствах дазваляе весці аўды- і відэаёзапіс, а таксама рабіць фотаздымкі, таму акруговая выбарчая камісія №87 не мела права забараняць мне весці аўдыёзапіс», - кажа Барыс Бухель.

«Акрамя таго, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь адзназначна ўстанаўлівае, што яе грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, сапраўднай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў і г.д. У акруговая жа камісіі мяне пазбавілі магчымасці сапраўдна і цалкам захоўваць атрыманую інфармацыю, а потым таксама цалкам і сапраўдна яе распаўсюджваць. Таму інфармацыя, перададзеная прадстаўнікам СМІ аб працы акруговай выбарчай камісіі №87, можа быць месцамі некарэктная», - працягвае праваабаронца.

Барыс Бухель адзначае, што нормы права ў ч.1 арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ч.1 арт. 13 Выбарчага кодэкса з'яўляюцца нормамі прамога дзеяння, бо ні самі гэтыя нормы, ні якія-небудзь іншыя палажэнні выбарчага заканадаўства не ўтрымліваюць ні адсылачных, ні абмяжоўваючых палажэнняў, якія даюць права выбарчым камісіям і дзяржорганам тым ці іншым спосабам абмяжоўваць грамадзян Беларусі ў праве сапраўдна і цалкам захоўваць атрыманую інфармацыю аб адкрытых і галосных пасяджэннях выбарчых камісій, а потым цалкам і сапраўдна распаўсюджваць гэтую інфармацыю.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international