Гародня: Жыхароў запалохваюць адміністратыўнай адказнасцю

2012 2012-07-23T18:11:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/poshta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні ў некаторых дамах мікрараёну Дзевятоўка (на вуліцах Дзяржынскага і Белыя Росы) у паштовыя скрынкі жыхароў кінуты паперкі дзіўнага зместу.

Па ўсёй верагоднасці распаўсюджваюць іх начальнікі жыллёва-будаўнічых кааператываў. У паперках, спасылаючыся на прадстаўленне Аддзелу ўнутраных спраў Ленінскага раёну Гародні, жыхарам прапаноўваецца ўсталяванне ў жылым доме камер відэаназірання, якія забяспечаны запісваючымі прыстасаваннямі з тэрмінам захоўвання відэаінфармацыі не менш за два тыдні. Жыльцам кватэраў прапаноўваецца запоўніць паперку, даўшы свой адказ.

Усё б нічога, калі б не апошні сказ гэтага “дакумента”: “Несвоечасовы адказ на такое прадстаўленне цягне адміністратыўную адказнасць, прадугледжаную арт. 24.3 КаАП РБ”. Атрымліваецца, грамадзянаў незаконна палохаюць адміністратыўнай адказнасцю.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international