Эколаг Таццяна Новікава вызвалена з Акрэсціна

2012 2012-07-23T15:34:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/novikova_005.jpg
Эколаг Таццяна Новікава

Эколаг Таццяна Новікава

Актывістка Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава выйшла з мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля пяцісутачнага арышту.

Таццяна Новікава і яшчэ адзін актывіст антыядзернай кампаніі, грамадзянін Расіі Андрэй Ажароўскі, былі затрыманыя раніцай 18 ліпеня. Яны накіроўваліся ў пасольства Расіі, каб перадаць адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва АЭС. Акцыя была прымеркавана да візіту ў Мінск прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.

Актывістка распавяла "ЕўраБеларусі" пра ўмовы, у якіх знаходзілася на Акрэсціна.

 - Умовы, у якіх я знаходзілася, былі для мяне пакутлівымі. Мне здаецца, што Андрэй Ажароўскі знаходзіцца ў горшых умовах, чым я. Учора і пазаўчора на Акрэсціна прынялі як мінімум 40 чалавек, а можа і ўсе 80. Камеры перапоўненыя алкаголікамі, бамжамі, якія ходзяць пад сябе. Мужчын вельмі шмат, там пастаянныя скандалы, дэбошы. Я думаю, Ажароўскаму і Васільеву з «Маладога фронту» цяпер несалодка. Я прасіла, каб мне выклікалі хуткую дапамогу. На што лекары сказалі, што ўсё, чым я пакутую, - два анкалагічных захворвання, гепатыт, які ў мяне быў ў стадыі абвастрэння, - не з'яўляецца паказаннямі для шпіталізацыі ці выкліку хуткай дапамогі. Тым не менш, жыццёва неабходныя лекі, якія я павінна атрымліваць кожны дзень, мне перадалі толькі ўвечары. Іншы прэпарат, які я таксама павінна атрымліваць кожны дзень, мне перадалі праз два дні.
Тры дні я правяла на дошках без спальніку, у зусім халоднай і сырой камеры, і гэта было для мяне досыць пакутліва. Умовы, у якіх тут знаходзяцца людзі, з'яўляюцца нечалавечымі. Людзям не прадастаўляецца спальных месцаў, яны спяць на сцэне, у якой ёсць невялікае драўлянае ўзвышэнне, куды можна пакласці галаву, але спаць там немагчыма. Вялікі дзякуй дзяўчыне з «Маладога фронту» Кацярыне Галіцкай, калі б не яе спальнік, нават не ведаю, што б са мной здарылася. У першую ноч нас было чацвёра, потым пяцёра, потым двое, цяпер зноў чатыры чалавекі. Ежа, якой тут кормяць, у прынцыпе нядрэнная, але я не магла яе прымаць. Сам факт затрымання нас з Андрэем, калі мы неслі наш ліст да амбасады, кажа аб сур'ёзнасці тых парушэнняў, пра якія мы казалі ў сваім звароце. А менавіта пра тое, што катлаван для атамнай электрастанцыі будуецца без праекту. То бок, калі нас затрымалі - а мяне затрымалі ўпершыню ў жыцці і ўпершыню за час маёй дзейнасці - значыць, паднятае намі пытанне вельмі сур'ёзнае. Тыя парушэнні, якія ажыццяўляюцца пры будаўніцтве беларускай АЭС, з'яўляюцца беспрэцэдэнтна сур'ёзнымі. Ужо напісана касацыйная скарга з нагоды факту затрымання, з нагоды суда. Мяне судзілі без сведак, без адваката, нават не было сакратара. Былі толькі судзьдзя і канваір. Суд працягваўся менш за адну хвіліну. Я змагла толькі сказаць, што дрэнна сябе адчуваю, таму прашу выклікаць лекара, перш чым я змагу ўдзельнічаць у судовым працэсе. На што судздзя зрабіў паўзу ў некалькі секунд і зачытаў прысуд. Мяне затрымалі за тое, што я нібыта публічна лаялася матам. Але матам я не лаюся. Вядома, я не спынюся, буду надалей змагацца супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, гэта факт. Якімі будуць метады барацьбы, вось гэта пытанне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international