У Гомелі звольнілі сябра БНФ Андрэя Баранава

2006 2006-11-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэкцыя Аўтобуснага парку №1 Гомеля не падоўжыла працоўны кантракт кіраўніку суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу кіраўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці, сябру Партыі БНФ Андрэю Баранаву.

Намесьнік дырэктара аўтарку ў справах ідэалёгіі і працы з кадрамі Ігар Ігнаценка заявіў, што паколькі А.Баранаў зьяўляецца сябрам незалежнага прафсаюзу, ён ня можа працаваць на прадпрыемстве.

Андрэй Баранаў аспрэчвае скасаваньне кантракту ў Гомельскай вабласной управе Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы, паведамляе Радыё Свабода.

А.Баранаў зьяўляецца кіраўніком суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу кіраўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці ў Аўтапарку №1. Разам зь іншымі кіроўцамі ён неаднаразова дамагаўся падвышэньня заробкаў.

Раней з Аўтапарку №1 былі звольненыя сябры незалежнага прафсаюзу Аляксандар Яўсейчук і Сяргей Шведаў.

Пазоў у справе аднаўленьня на працы Сяргея Шведава знаходзіцца на разглядзе ў судзе Савецкага раёну Гомеля.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international