Турэмнае кіраўніцтва цісне на Францкевіча праз пагрозы іншым вязням

2012 2012-07-23T14:02:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aliaksandr_franckevich-300x221.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч

Аляксандр Францкевіч

Такім чынам палітвязня спрабуюць ізаляваць, пазбавіць камунікацыі з людзьмі.

Пра гэта праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла маці палітвязня Аляксандра Францкевіча. Хлопец адбывае пакаранне ў калоніі №22 каля Івацэвічаў. Да нядаўняга часу да яго не было ніякіх прэтэнзіяў, але пасля за несур’ёзныя правіны яму надалі статус злоснага парушальніка, як і большасці іншых палітвязняў, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Вядома, што ціск на яго ўзмацніўся пасля таго, як у калонію прыязджаў Аляксандр Ліцвінскі – начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Менавіта ён кіраваў зачысткай анархістаў восенню 2010 года.

Пасля ягонага візіту пагражаць сталі не толькі палітвязню, але і людзям, з якімі ён камунікаваў. Адзін з вязняў быў нават змешчаны ў ШІЗА.

Вядома, што ў сакавіку Аляксандр Ліцвінскі наведваў іншага палітвязня, Мікалая Дзядка. Яго асабліва цікавіла, ці змяніў асуджаны свае перакананні за час зняволення, ці гатовы ён папрасіць памілаванне. Адказ быў адмоўны. Пасля гэтага Мікалаю надалі статус злоснага парушальніка, пазней перавялі у Шклоўскую калонію № 7, дзе ціск узмацніўся яшчэ больш.

Прашэнне аб памілаванне выбіваюць таксама з іншых палітвязняў. Маці Паўла Сырамалотава, які адбывае 7-гадовае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 19  за спробу падпалу дзвярэй будынка Бабруйскага КДБ, мяркуе, што сын ужо падпісаў яго.

Такім чынам, паслядоўны ціск на палітвязняў узмацняецца - усе яны маюць статус злосных парушальнікаў рэжыма. А Змітра Дашкевіча спрабуюць нават прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international