Цэнтрвыбаркам прызнаў, што не размяшчае ўсе свае пастановы на сайце

2012 2012-07-23T13:50:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Аднак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў сваім адказе, які атрымаў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, выказала неразуменне, як неразмешчаныя пастановы аб камандзіраванні членаў ЦВК, аб зацвярджэнні справаздач аб службовых камандзіроўках, альбо аб прадастаўленні адпачынку ёй абмяжоўваюць правы і законныя інтарэсы выбаршчыкаў.

Лідзія Ярмошына таксама адзначыла, што сцвярджэнне Барыса Бухеля  аб тым, што сайт Цэнтральнай камісіі не адпавядае палажэнню дзеючага заканадаўства аб парадку функцыявання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, з’яўляецца безпадстаўным, а на некарэктнасць і безапеляцыйнасць высноваў праваабаронцы яна звяртала ўвагу ў сваім адказе яшчэ ў 2010 годзе.

Тым часам Барыс Бухель адзначае, што ў ч.1 арт 321 Выбарчага кодэкса не пазначаны ніякія абмежаванні для прынцыпаў адкрытасці і галоснасці працы Цэнтрвыбаркама.

“Першым і галоўным пытаннем усіх, без выключэння, выбарчых кампаній з’яўляецца пытанне аб даверу да выбарчых камісій. Па-другое – усе камандзіроўкі членаў ЦВК падчас выбарчых кампаній звязаны з забеспячэннем і рэгуляваннем хода гэтых кампаній на месцах. Гэты працэс цікавы ўсім удзельнікам выбарчага працэсу”, - кажа Барыс Бухель.

“Відавочна, што ўсе дэмакратычныя партыі і грамадскія аб’яднанні хацелі б загадзя ведаць аб камандзіроўках членаў ЦВК у рэгіёны і мэтах гэтых камандзіровак, каб своечасова накіроўваць сваіх назіральнікаў на сустрэчы членаў ЦВК з мясцовымі органамі ўлады і членамі выбарчых камісій на месцах і тым самым без пасярэднікаў ведаць, чаму члены ЦВК вучуць мясцовыя выбаркамы і якія ім даюць інтсрукцыі, а таксама аб чым яны дамаўляюцца з мясцовымі ўладамі”, - працягвае праваабаронца.

Барыс Бухель кажа, што ўсім актыўным ўдзельнікам выбарчага працэсу было б цікава ведаць аб службовых камандзіроўках, што ў справаздачах аб іх, наколькі яны абгрунтаваныя і аб’ектыўныя, наколькі абгрунтаваныя рашэнні ЦВК па гэтых справаздачах.

“Тым болей, што падчас выбарчых кампаній у адпачынак члены ЦВК не ходзяць, а калі ўсё ж такое адбываецца, то гэта выклікае законны інтарэс выбаршчыкаў”, - гаворыць праваабаронца.

Нагадаем, што на дадзеным момант неразмешчанымі на сайце Цэнтрвыбаркама, па падліках праваабаронцы Барыса Бухеля, з’яўляюцца мінімум 47,37% усіх яго пастаноў. Падчас двух выбарчых кампаній 2010 года на сайце адсутнічала болей за 83% гэтых пастановаў. Тады Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы на ЦВК спаслаўшыся на тое, што Цэнтрвыбаркам яму не падсудны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства