Слуцк: Збор подпісаў пачалі чатыры ініцыятыўныя групы

2012 2012-07-23T13:13:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluck-zbor-podpis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слуцкая акруговая выбарчая камісія зарэгістравала 4 ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Такім чынам, былі задаволеныя заявы ўсіх, хто падаў дакументы ў АВК. Сярод іх - дзеючы дэпутат парламента Інэса Кляшчук, прадпрымальнікі Аляксандр Солап і Аляксандр Шыловіч, а таксама часова беспрацоўны Анатоль Юрэвіч.

Некаторыя прэтэндэнты ўжо прыступілі да збору подпісаў. Як распавяла Юлія Балакір, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Солапа, случчакі ахвотна ставяць подпісы ў падтрымку гэтага прэтэндэнта. «Многія жыхары мікрараёна Чэхава памятаюць яго па працы на рынку», - дадала Юлія. Паводле яе слоў, быў толькі адзін выпадак адмовы.

Жанчына сказала, што не будзе ставіць подпіс за Солапа, таму што «ўжо падпісалася на працы за Інэсу Кляшчук». Месца працы случчанкі сябра ініцыятыўнай групы Солапа не ўдакладніў.

У ініцыятыўнай групе старшыні Менскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Анатоля Юрэвіча шмат вядомых асоб. Сярод іх - Уладзімір Някляеў, Андрэй Дзмітрыеў і Аляксандр Фядута.

Жыхар вёскі Падзерскія Агароднікі Слуцкага раёна прадпрымальнік Аляксандр Шыловіч сам узначаліў сваю ініцыятыўную групу. Подпісы ў яго падтрымку будуць збіраць члены сям'і і сябры.
 
Фота: Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Солапа Юлія Балакір збірае подпісы ў інтэрнаце
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international