Дазвол на пікет па-мазырску: па замкнёным коле

2012 2012-07-23T12:32:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cieliapun-stadyjon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун планаваў пікет на стадыёне “Спартак”

Уладзімір Целяпун планаваў пікет на стадыёне “Спартак”

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, які 11 ліпеня звярнуўся ў Мазырскі райвыканкам і райсавет з заявай аб правядзеньні вулічнага шэсця ў цэнтры горада 4 жніўня, папярэдне паспрабаваў заключыць дамовы па аплаце неабходных паслуг пад час масавага мерапрыемства.

Згодна з рашэннем Мазырскага райвыканкама №1202 ад 15.09.2011 г. ён даслаў заявы на заключэнне дамоў па аплаце паслуг у Мазырскі РАУС – па ахове грамадскага парадку, у Цэнтральную паліклініку – па медычным абслугоўванні і ў “Райжылкамунгас” – па уборцы тэрыторыі. Да сваёй заявы У. Целяпун дадаў і праект дамовы.

Аднак кіраўнікі гэтых установаў і арганізацый не ведаюць, альбо не жадаюць заключаць з праваабаронцам адпаведнай дамовы, спасылючыся на адсутнасць рашэння Мазырскага райвыканкаму аб парадку аплаты гэтых расходаў,  як гэта прадугледжана Законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Менавіта так адказаў Целяпуну начальнік Мазырскага РАУСа П. Зыкун: “у дакументах, прыкладзеных за заявы, адсутнічае рашэнне Мазырскага райвыканкама, згодна з якім вызначаецца парадак аплаты расходаў, звязаных з аховай грамадскага парадку”. А таму “… не маем права на зключэнне з вамі дамовы”.

У адказе з Мазырскай цэнтральнай гарадской паліклінікі ад 18 ліпеня праваабаронцу чакала іншая закавыка. Тут не адмаўляюць магчымасці аказаць паслугі фізічнай асобе на платнай аснове, аднак такія дамовы, як гэта вынікае з адказу, павінны заключацца па заяве грамадзян  за 1 дзень да аказання паслугі, з папярэдняй перадаплатай. Чаму менавіта такі парадак – у адказе не патлумачана.

Уладзіміру Целяпуну ўдалося заключыць дамову толькі з Мазырскім райжылкамунгасам аб прыборцы тэрыторыі пасля масавага мерапрыемтсва. Аднак разлічыць суму аплату за паслугі тут ня могуць, паколькі няма дакладнага механізму разліку падобных паслуг.

Патрэбна дадаць, што 7 ліпеня, прадчуваючы падобныя адказы, У. Целяпун звярнуўся з заявай да старшыні Гомельскага аблвыканкама  Уладзіміра Дворніка, каб ён даў даручэнне абласному Упраўленню юстыцыі  прывесці рашэньне Мазырскага райвыканкама №1202 на адпаведнасьць Закону “Аб масавых мерапрыемствах …”  “з яснай, канкрэтнай, дакладнай працэдурай практычнай рэалізацыі і скарыстання правоў і законных інтарэсаў грамадзян, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь”.  Аднак адказу пакуль не атрымаў.

Такім чынам грамадзяне Мазыра, якія маюць намер правесці масавае мерапрыемтсва дагэтуль ходзяць па замкнёным коле:дазвол на правядзенне масавага мерапрыемсва магчымы толькі пасьля заключэння адпаведных дамоў на аказанне паслуг па забеспячэнні грамадскага і санітарнага парадку. У сваю чаргу такія дамовы заключыць праблематычна, паколькі адсутнічае парадак аплаты паслуг.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international