У Віцебскай вобласці чыноўнікі масава вылучаюцца ў Палату

2012 2012-07-23T12:14:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynouniki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп на Віцебшчыне дазваляе зрабіць цікавыя высновы - у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адзін за адным вылучаюцца кіраўнікі выканаўчай і прадстаўнічай улады раёнаў.

Так, у Шаркаўшчынскай акрузе № 29 зарэгістраваная група старшыні мясцовага райвыканкама Мечыслава Морхата, у Полацкай № 28 збіраюць подпісы за старшыню Полацкага гарсавета Наталлю Гуйвік, у Лепельскай акрузе № 23 зарэгістраваная ініцыятыўная група старшыні Лепельскага райвыканкама Пятра Шыкшняна, у Аршанскай гарадской № 26 у дэпутаты вылучаецца старшыня гарсавета дэпутатаў Оршы Людміла Дабрыніна, а ў Аршанскай Дняпроўскай № 27 - старшыня Аршанскага райвыканкама Уладзімір Дзедушкін.

Пры цяперашняй методыцы правядзення выбараў у Беларусі ніхто не сумняваецца, што менавіта гэтыя кандыдаты пасля стануць дэпутатамі. Тым не менш па сваіх маштабах масавае перасяленне чыноўнікаў у дэпутацкія крэслы нагадвае невялікую кадравую рэвалюцыю. Эксперты выказваюць версію, што такім спосабам губернатар Віцебшчыны Аляксандр Касінец імкнецца змяніць старую каманду свайго папярэдніка Уладзіміра Андрэйчанкі на новых людзей.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international