Берасьцейскі гарвыканкам забараняе зьбіраць подпісы ў людных месцах

2006 2006-11-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уладзімер Вялічкін, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Берасьцейскага абласнога й гарадзкога саветаў, атрымаў з гарвыканкаму адмову на заяўку аб правядзеньні пікетаў для збору подпісаў. Аб гэтым паведаміла Радыё Свабода.

Патэнцыйны кандыдат прасіў дазволу зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатам на пікетах каля ўнівэрсамаў “Юбілейны” і “Ўсходні” ў Берасьці. Уладзімер Вялічкін меўся зьбіраць подпісы штодня з 25 лістапада да 4 сьнежня.

Намесьнік старшыні гарвыканкаму Вячаслаў Хафізаў адказаў, што такія пікеты не адпавядаюць патрабаваньням Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, і таму ўлады не дазволілі пікетаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства