4 жніўня - Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі

2012 2012-07-23T13:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salidarnascj-408..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі з Расіі і іншых краін выступілі з ініцыятывай аб правядзенні міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі і прызначыць гэты дзень на 4 жніўня.

Менавіта ў гэты час ў 2011 годзе пад арыштам апынуўся Алесь Бяляцкі, адзін з вядучых праваабаронцаў Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека.

Гэтая ініцыятыва закліканая падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі, прадстаўнікі якой працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека і вяршэнства права, прапаноўваць новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям, сустракацца, мець зносіны, пісаць і тварыць . І ўсё гэта – насуперак сістэматычнаму парушэнню фундаментальных правоў: свабоды сходаў, аб'яднання, выказвання меркаванняў – тых асноў, без якіх грамадзянская супольнасць існаваць не можа.
Актывісты хочуць прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і праявіць салідарнасць з тымі людзьмі, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага ціску і пераследу.

У звароце, змешчаным на адмыслова створаным сайце by.soli-day.org  арганізатары прапануюць зацікаўленым групам і актывістам розных падтрымаць гэтую ініцыятыву, праводзячы ў гэты дзень або вакол яго:

- лакальныя кампаніі і акцыі ў сваіх гарадах і краінах, якія распавядаюць аб становішчы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі; 

- дзеянні ў падтрымку асобных праваабаронцаў і грамадзянскіх груп.

Што можна рабіць у гэты дзень:
• збіраць подпісы пад паштоўкамі і пісаць звароты з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага і спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;
• арганізоўваць кінапаказы, інфармацыйныя вечарынкі, адкрытыя лекцыі, вулічныя фотавыставы і іншыя асветніцкія мерапрыемствы для шырокага кола людзей;
• правесці арыгінальную акцыю каля пасольства (консульства) Беларусі ў сваім горадзе;
• запісаць аднаму або групай відэазварот або сфатаграфавацца з эпіграфам/плакатам;
• павесіць банэр акцыі на сваім сайце (у блогу) або памяняць аватар на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках;

• любыя іншыя варыянты, якія вы самі прыдумаеце.


Каб надаць Дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі сапраўды міжнародны размах, арганізатары заклікаюць неабыякавых грамадзян з розных краін і асабліва з Беларусі,  аказаць дапамогу ў шырокім распаўсюдзе інфармацыі пра Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі сярод сяброў, знаёмых і калегаў у сацыяльных сетках (Вконтакте, Facebook, Twitter і г.д.) або ў асабістым блогу.
Facebook: http://www.facebook.com/groups/368867776513480/
Вконтакте: http://vk.com/bysoliday

Далучайцеся!

Кантакт з рабочай групай:  by-soliday@hrgroups.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international