Забарона пікету ў падтрымку Бяляцкага абскарджваецца ў Вярхоўным судзе

2012 2012-07-23T09:44:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/majka-bialacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін накіраваў скаргу на рашэнне мясцовага гарвыканкаму забараніць пікет у падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што ранейшыя спробы У.Вялічкіна абскардзіць гэтае рашэнне ў судзе Ленінскага раёна Брэста і ў Брэсцкім абласным судзе поспеху не мелі. Між тым, праваабаронца заўважае, што сваёй адмовай дазволіць пікет улады не толькі абмежавалі грамадзянскія правы, але і зрабілі гэта з парушэннем уласнай працэдуры. Справа ў тым, што згодна з заканадаўствам, адказ на правядзенне пікетавання павінен рабіць старшыня выканкама ці ягоны намеснік. Але ліст, які атрымаў Уладзімір Вялічкін, падпісаны іншай непаўнаважанай асобай – кіраўніком справаў гарвыканкама.

Па словах Вялічкіна, ранейшая практыка звароту ў судовыя інстанцыі Рэспублікі Беларусь не дае надзеі на станоўчае рашэнне гэтага пытання ў межах краіны. Таму надалей ён мяркуе звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international