Пінскія СМІ па-мінімуму асвятляюць хаду выбарчай кампаніі

2012 2012-07-22T16:30:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paleskaja-prauda-gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя радыё і тэлебачанне ўвогуле абмінаюць тэму выбараў, а вось друкаваныя выданні паводзяць сабе крыху інакш. Газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” дазваляюць сабе прыхаваную агітацыю за праўладных прэтэндэнтаў у кандыдаты Зінаіду Мандроўскую і Аляксандра Палейчука, асвятляючы іх працоўныя дасягненні. Акрамя таго, выданні падаюць неабходную па законе перадвыбарчую інфармацыю: аб фармаванні акруговых выбарчых камісій, іх кіраўніцтве і інш. У гэтым плане раённая газета “Полесская правда” крыху апярэджвае гарадскую газету. Напрыклад, у раёнцы было надрукавана вялікае інтэрвью са старшынёй выбарчай камісіі па Пінскай сельскай акрузе № 15 Валерыем Міленчуком.  А вось “Пінскі веснік “ не надрукаваў нават спісу сяброў выбарчай камісіі па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14.

Першай “Полесская правда” (у нумары 58 ад 21 ліпеня) надрукавала рашэнне Пінскага райвыканкама аб утварэнні выбарчых участкаў. Такім чынам, у Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15 будзе працаваць 68 выбарчых участкаў, іх колькасць не змянілася з мінулых парламенцкіх выбараў. Выданне пазначыла цэнтры выбарчых участкаў і іх нумары тэлефонаў. Як правіла, участковыя камісіі будуць месціццца ва ўстановах культуры, адукацыі і аховы здароўя.

Гарадская газета “Пінскі веснік” пакуль не мае падобнай інфармацыя па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14.

Затое на інтэрнэт-старонцы “Пінскага весніку” размешчаны некаторыя матэрыялы аб выбарах з друкаванага выдання, а на сайце газеты “Полесская правда” чамусці так і не з’явіліся  публікацыі, прысвечаныя выбарам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international