З базы дадзеных невыязных праваабаронцаў прыбралі, скаргі – не задаволілі

2012 2012-07-20T18:27:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stef-bandarenkf-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч і Андрэй Бандарэнка ў судзе

Валянцін Стэфановіч і Андрэй Бандарэнка ў судзе

Суд Цэнтральнага раёна Менска 20 ліпеня разгледзеў скаргі дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэя Бандарэнкі і намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча на дзеянні Міністэрства абароны і Міністрэства унутраных спраў  на ўнясеньне іх прозвішчаў па надуманых падставах у банк дадзеных аб грамадзянах РБ, права якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана.

Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў, начальнік Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Аляксей Бягун прадставіў суду даведкі пра выключэньне Стэфановіча і Бандарэнкі з банку дадзеных, пазначаныя 20 ліпеня. Ён таксама паведаміў суду, што  службовыя асобы МУС рашэння аб унясенні праваабаронцаў у банк дадзеных не прымалі, і спаслаўся пры гэтым на тэхнічны збой. Каментаваць, якім чынам гэта адбылося, і хто павінны ў гэтым збоі, Бягун адмовіўся.

Прадстаўнік Міністэрства абароны маёр юстыцыі Леанід Вальчэўскі катэгарычна заявіў, што ягонае ведамства не падавала звестак на ўнясенне ў базу дадзеных Стэфановіча і Бандарэнкі па прычыне ўхілення ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу.

Суддзя Алена Сямак адхіліла ўсе хадайніцтвы заяўнікоў, у тым ліку аб правядзеньні судовай камп’ютэрнай тэхнічнай экспертызы для ўстанаўленне прычыны збою ў базе дадзеных, на якую спасылаюцца прадстаўнікі МУСа.  Хадайніцтва Валянціна Стэфановіча ад адводзе суддзі, якая цягам 5 месяцаў не змагла прызначыць дату судовага паседжаньня, судом таксама не задаволенае.

Заслухаўшы заяўнікоў па справе, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, чые дзеянні абскарджваюцца, а таксама грамадскага прадстаўніка Гары Паганяйла, суддзя Сямак вынесла рашэньне пакінуць без задавальнення скаргі Валянціна Стэфановіча і Андрэя Бандарэнкі.

Разгляд скаргі невыязнога старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака ў судзе Цэнтральнага раёна Менска перанесены на 31 ліпеня. Пачатак - 16:30.

Падрабязнасці пра судовы працэс – пазней на нашым сайце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international