У Вялікай Бераставіцы АВК не дае назіральнікам інфармацыі

2012 2012-07-20T17:35:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ramashkievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнік ад БХК Алег Рамашкевіч

Назіральнік ад БХК Алег Рамашкевіч

Акруговая выбарчая камісія Мастоўскай выбарчай акругі № 56, якая тэрытарыяльна месціцца ў Вялікай Бераставіцы, не прадстаўляе ніякай інфармацыі незалежным назіральнікам Алегу Рамашкевічу, які зарэгістраваны накіраваннем БХК, і Віктару Дзесяціку, які рэгістраваўся шляхам збору подпісаў.

Алегу Рамашкевічу наўпрост было заяўлена, каб ён шукаў патрэбную інфармацыю на адпаведных афіцыйных сайтах. Тое ж сама было сказана і Віктару Дзесяціку. Рамашкевіч ужо напісаў скаргу ў Цэнтральную Выбарчую Камісію – ён сцвярджае, што такім чынам парушаецца артыкул 13 Выбарчага кодэксу.

Тым часам стала вядома, што АВК па Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе №52 не зарэгістравала ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча – на той падставе, што ён знаходзіцца ў зняволенні, а ў склад ініцыятыўнай групы таксама ўваходзяць зняволеныя асобы. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international