За фота мядзьведзікаў затрымалі 16-гадовую з Івянца?

2012 2012-07-20T17:29:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У сеціве зьявілася інфармацыя пра затрыманьне 16-гадовай Каці Скурат з Івянца, якая нібыта зрабіла і даслала Антону Сурапіну фатаздымкі швэдзкага «мядзьведжага дэсанту».

Такую інфармацыю, атрыманую з сацыяльных сетак, разьмясьціў таксама ў Фэйсбуку фатограф Антон Матолька.

«Сама яна з Івянца, і адна зь першых убачыла і сфатаграфавала мядзьведзікаў, потым накіравала здымкі Антону Сурапіну», — цытуе Антон Матолька дасланае яму паведамленьне з адной з сацыяльных сетак. Антон кажа, што пакуль не ўдалося знайсьці пацьвярджэньня гэтай інфармацыі.

Маці Антона Сурапіна сказала, што ня ведае Кацю Скурат.

Прадстаўнік КДБ Артур Стрэх сказаў карэспандэнту «Свабоды», што там гэтую інфармацыю не камэнтуюць. Ён адмовіўся яе пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international