Стратэгіі партый розныя, але з выбаршчыкамі настроены працаваць усе

2012 2012-07-20T16:29:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-sustr-sannik-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 сябраў Партыі БНФ вылучылі свае кандыдатуры шляхам збору подпісаў і падалі дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп у 15 акругах. У Мінску партыю будзе прадстаўляць яе кіраўнік Аляксей Янукевіч, які падаў дакументы ў Аўтазаводскую акругу № 92.

Кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп адразу ў чатырох выбарчых акругах, каб мець магчымасць ставіць пікеты па ўсім горадзе, паведамляе прэс-служба партыі.

Чэрвеньскі Сойм Партыі БНФ рэкамендаваў сваім сябрам рэгістраваць ініцыятыўныя групы, ставіць пікеты і збіраць подпісы, але не здаваць іх у выбарчыя камісіі.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) на выбарах-2012 вылучае 9 кандыдатаў у дэпутаты. Як паведаміла кіраўнік БСДП Ірына Вештард, па адным чалавеку падалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп у Мінску і Мінскай вобласці. У Брэсцкай вобласці жадаючых аказалася трое. Яшчэ па адным чалавеку падалі дакументы ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях. І яшчэ па адным прадстаўніку партыі, магчыма, будуць балатавацца ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях, аднак, па словах Ірыны Вештард, у гэтых партыйцаў няма асаблівага жадання прымаць удзелу ў выбарах.

Акрамя таго, кіраўнік БСДП адзначыла, што ўсе прадстаўнікі партыі, якія падалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, будуць вылучаны на з'ездзе 12 жніўня.

У цэлым, па словах Вештард, у партыі існуюць тыя ж пытанні, што ў грамадстве ў цэлым: некаторыя партыйцы прапануюць байкатаваць выбары, а некаторыя - ісці да канца.

Партыя «Справядлівы свет» будзе вылучаць 38 кандыдатаў у дэпутаты, з іх 5 чалавек будуць балатавацца ў Мінску. Па словах намесніка старшыні «Справядлівага свету» Валерыя Ухналёва, партыя не спадзяецца на рэгістрацыю кандыдатаў шляхам збору подпісаў і робіць стаўку на вылучэнне на з'ездзе, паколькі ў гэтым выпадку выбаркамам будзе складаней адмовіць у рэгістрацыі кандыдатаў.

Тым не менш, для правядзення пікетаў у гарадах Беларусі партыя падала дакументы на рэгістрацыю 28 ініцыятыўных груп сваіх актывістаў. На выбарах 2012 года «Справядлівы свет» мае намер ісці да канца.

Аб'яднаная грамадзянская партыя падала дакументы на рэгістрацыю сямі ініцыятыўных груп. Як паведаміла прэс-сакратар партыі Ганна Красуліна, у Мінску пададзеныя заяўкі ад сябраў АГП, у тым ліку ад лідэра партыі Анатоля Лябедзькі, чыя заяўка будзе разгледжаная ў панядзелак.

Варта адзначыць, што ў Івацэвіцкай выбарчай акрузе № 11 ўжо адмовілі ў рэгістрацыі групы па вылучэнні сябра АГП Вікторыі Грынюк. Адмову патлумачылі адсутнасцю ў кіраўніка ініцыятыўнай групы, які падаваў заяву, даверанасці ад самога патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты.

Як адзначыла Красуліна, у гэтым годзе АГП праводзіць кампанію байкоту «За сумленныя выбары без Лукашэнкі»!», і падчас збору подпісаў кандыдаты будуць заклікаць насельніцтва не хадзіць на выбары і тлумачыць якая склалася ў краіне сітуацыю. Праца будзе праводзіцца на пікетах, падчас збору подпісаў “ад дзвярэй да дзвярэй” і ў СМІ. Актывісты партыі будуць таксама распаўсюджваць улёткі і іншую друкаваную прадукцыю з заклікам да байкоту выбараў.

Рух «За свабоду» вылучае кандыдатам у дэпутаты свайго лідэра Аляксандра Мілінкевіча, які будзе балатавацца ва Уручскай акрузе № 109 у Мінску.

Усяго, па інфармацыі Цэнтрвыбаркама, на 110 выбарчых акругах было пададзена 439 заяваў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп, у тым ліку 142 - у Мінску

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international