Адвакат Рынкевіч дамагаецца сустрэчы з Казуліным

2006 2006-11-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч паўторна накіраваў запыты ў адміністрацыю калоніі з нагоды адмовы ў сустрэчах з падабаронным. Аб гэтым І.Рынкевіч паведаміў БелаПАН. “Я так і не атрымаў пісьмовых адказаў ні на адзін свой запыт ад адміністрацыі калоніі. Ні аб тым, чаму мне забаронена бачыцца з Казуліным, ні аб тым, на якой падставе Казуліна ў верасні прымушалі згадзіцца на наведванне яго амбасадарам Нямеччыны за конт кароткатэрміновых спатканняў са сваякамі. Хоць усе прадугледжаныя законам тэрміны для адказу ўжо скончыліся”,– сказаў І.Рынкевіч.

Таксама адвакат не атрымаў адказу на сваю скаргу ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, якую ён падаў 1 лістапада. Рынкевіч абскардзіў рашэнне начальніка калоніі “Віцьба-3” Віталя Агністыкава аб забароне сустракацца з падабаронным.

Па інфармацыі І.Рынкевіча, В.Агністыкаў мае намер сыйсці на адпачынак. Выкананне абязальніцтваў начальніка калоніі на тэрмін яго адпачынка будзе ўскладзенае на намесніка начальніка калоніі па рэжыму Руслана Прыймака. “Цалкам незразумела, хто будзе адказваць на мае запыты, паколькі аб забароне на мае сустрэчы з А.Казуліным рашэнне прыняў В.Агністыкаў”, – сказаў І.Рынкевіч.

Экс-кандыдат у прэзідэнты, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін галадае ў калоніі ўжо месяц. Пра стан здароўя палітвязня адміністрацыя калоніі па-ранейшаму нічога пэўнага не паведамляе. Сяргей Скрабец, які быў вызвалены з гэтай жа калоніі 15 лістапада, лічыць, што ў цяперашні час стан здароўя Казуліна блізкі да крытычнага. Па яго словах, А.Казулін страціў 20 працэнтаў вагі.

Палітык абвясціў галадоку 20 кастрычніка. Ён патрабуе разгляду сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international