"Голас Сенненшчыны" піярыць патэнцыйнага праўладнага кандыдата

2012 2012-07-20T16:29:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/papkou-aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэмай публікацыі стала вылучэнне  на кандыдата ў дэпутаты парламенту Аляксандра Папкова, які ўжо з'яўляецца дэпутатам прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Паводле артыкула "Вылучаны кандыдат у дэпутаты па Сенненскай выбарчай акрузе", дзейнага дэпутата вылучыў калектыў ДЛГУ «Багушэўскі лясгас»

На канферэнцыі прысутнічалі 53 дэлегаты ад 324 членаў працоўнага калектыву, а таксама прадстаўнікі улады -- Зоя Фаміна, намесніца старшыні райвыканкама, і Любоў Трубека, старшыня выканкама Багушэўскага пасялковага Савета дэпутатаў.

"Любоў Трубека нагадала землякам, што з дапамогай Аляксандра Папкова ўдалося абмежаваць доступ хворых з адкрытай формай туберкулёзу ў грамадскія месцы Багушэўска, адрамантаваць і ўкамплектаваць сучасным абсталяваннем паліклініку, заасфальтаваць шэраг вуліц, вырашыць праблему газіфікацыі ўсходняй часткі гарпасёлка. На думку Л. Трубеки,  багушэўцы, жыхары Сенненскага, іншых раёнаў, што ўваходзяць у склад выбарчай акругі № 30, калі выберуць сваім прадстаўніком у вышэйшым заканадаўчым органе краіны Аляксандра Папкова, у далейшым могуць разлічваць на дапамогу чалавека, які мае вопыт работы на пасадах рознага ўзроўню — ад кіраўніка сельгаспрадпрыемства да намесніка прэм’ер-міністра" – піша "Голас Сенненшчыны".

Як незаконную датэрміновую агітацыю можна расцэньваць і наступныя радкі: " Яго дэпутацкая работа носіць прадметны характар, вядзецца ў інтарэсах выбаршчыкаў. Нездарма на прыём да яго заўжды прыходзіць шмат людзей. Аляксандр Папкоў за апошнія 4 гады добра вывучыў праблемы рэгіёна".

Аўтар артыкула Аляксандр Лазюк, дарэчы, уласна рэдактар "Голаса Сенненшчыны", транслюе і абяцанні будучага кандыдата:  "Пасля таго, як удзельнікі канферэнцыі прагаласавалі за  вылучэнне Аляксандра Папкова ў якасці кандыдата ў дэпутаты, ён не хаваў, над чым ён збіраецца працаваць у акрузе. Для багушэўцаў і жыхароў навакольных вёсак актуальна будаўніцтва аўтазаправачнай станцыі. У бліжэйшыя гады будуць пачаты работы па добраўпарадкаванню Сянна і Талачына. Кандыдат эканамічных навук Аляксандр Папкоў абяцае актыўна працаваць у законатворчай сферы, якая з’яўляецца галоўнай у дзейнасці дэпутата".

Пакуль "Голас Сенненшчыны" – адзіная рэгіянальная газета, дзе надрукаваныя матэрыялы, якія можна расцэньваць як піяр празладных кандыдатаў.

А вось яшчэ адна "раёнка" Віцебшчыны, "Лепельскі край", вырашыла перад выбарамі запалохаць сваіх чытачоў . Тут працытавалі выказванне старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай пра тое, што "з боку апазіцыі на выбарах будзе шмат правакацый". На гэтую тэму Л.Ярмошына выказалася у інтэрвью тэлеканалу "Беларусь 1". І "раёнка"  дасканальна паўтарыла ўсё "страшылкі" – пра тое, што "кожнае дзеянне выбарчых камісій і ўладаў знарок будзе абскарджвацца",  што "націск будзе рабіцца на тое, каб вывесці ў нас з цярпення"  і  "кампанія пройдзе ў нервовай абстаноўцы".

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international