Невядомыя апаганілі будынак пратэстанцкай царквы ў Баранавічах

2006 2006-11-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ноччу зьдзейснаны акт вандалізма адносна царквы "Збаўленьне" (Саюз Хрысьціян Веры Евангельскай) ў Баранавічах.

Невядомыя чорнай фарбай напісалі "Не верь сектам", закіралі камянямі і пустымі пляшакамі ад піва шыльду памерам 5 на 2,5 м на скрыжаваньні вуліц Тэльмана і Першукевіча. На шыльдзе было напісана вялікімі літарамі "Царква Збаўленьне", адрас і тэлефон рэлігійнай грамады.

"Я усё гэта ўбачыў сёньня раніцай, калі ішоў на працу, - гаворыць Юры Ступакоў, адміністратар царквы "Збаўленьне". - Побач ляжаць пустыя пляшкі з-пад піва, камяні, якімі, відаць, кідалі ў шыльду. Магчыма, гэта былі п'яныя падлеткі, але ж якая матывацыя такіх дзеяньняў? Прычына, на мой погляд, у тым, што нас называюць "сектамі" у газэтах і па тэлебачаньні. Нехта спэцыяльна напружвае сытуацыю." Кіраўніцтва царквы "Збаўленьне" звярнулася ў міліцыю.  Каля 12.00 супрацоўнікі міліцыі ўзялі тлумачэньні ў пастара і адміністратара царквы. Міліцыянты параілі шукаць вінаватых сярод прыхажанаў. На думку кіраўніцтва царквы, міліцыя не надае асаблівага значэньня гэтай справе і не намагаюцца знайсьці вінаватых.

Нагадаем, што падобны выпадак некалькі тыдняў таму адбыўся ў Менску. Будынак пратэстанцкай царквы "Новае Жыцьцё" быў абліты чорнай фарбай, на сьцяне невыдомыя пакінулі надпіс "Нет тоталитарным сектам" .      

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international