«Гомельскія ведамасці» прапануюць будучым кандыдатам палову старонкі за 3 мільёны

2012 2012-07-20T14:44:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomelsk-vedamasci.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Орган гарвыканкаму «Гомельскія ведамасці» прапануюць кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў платную друкаваную плошчу для правядзення перадвыбарнай агітацыі. Платныя матэрыялы (перадвыбарчая праграма (паўторная публікацыя) будуць размешчаны на шостай старонцы газеты ў чорна-белым выкананні. Кандыдатам могуць прадставіць для агітацыі палову старонкі. Кошт друкаванай плошчы – 3 мільёны (6 тысяч за 1 квадратны сантыметр з ПДК).

Іншыя выданні – напрыклад, раённыя, пакуль яшчэ не вызначыліся з коштамі, прынамсі, на сайтах раёнак пакуль няма такіх звестак. Дарэчы, для жадаючых размясціць рэкламу ў газеце, кошты трохі іншыя. Напрыклад, рэклама для айчынных рэкламадаўцаў у выданні, у залежнасці ад палос, будзе каштаваць ад 4 тысяч за квадратны сантыметр да 6900.

У раённых выданнях тарыфы яшчэ танней. Напрыклад, газета «Голас Веткаўшчыны» бярэ аплату за рэкламу, за 1 квадратны сантыметр – 1544 рублі без ПДК.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international