Маладэчна: у камісіі назіральнікаў называюць “надзірацелямі”

2012 2012-07-20T14:19:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-balanchuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладэчанскі праваабаронца Эдуард Баланчук, які зарэгістраваны назіральнікам ад БХК па Маладэчанскай гарадской выбарчай акрузе, распавёў, што адразу пасля публікацыяў у незалежных СМІ аб праблемах, якія ўзніклі ў яго ў акруговай камісіі, сітуацыя кардынальна змянілася. На апошнім паседжанні камісіі Эдуарду былі прадастаўлены ўсе звесткі, якія яго цікавілі. Больш за тое, на паседжанне яго нават загадзя запрасілі.

Аказалася, што хаваць, па сутнасці, не было чаго, а паводзіны дасведчаных прадстаўнікоў камісіі тлумачыліся, напэўна, звычкай недаверу да незалежных назіральнікаў. Некаторыя сябры камісіі нават называюць назіральнікаў, быццам жартаўліва, “надзірацелямі”.

Эдуард Баланчук:

-          Багаты досвед удзелу ў выбарчых кампаніях дазваляе сцвярджаць, што публікацыі ў СМІ часта стымулююць адказных асобаў да выканання законаў. Так было і гэтым разам. Змест незалежных выданняў адсочваецца “наверсе”, і, хутчэй за ўсё, прадстаўнікі камісіі пасля паведамленняў аб іх паводзінах атрымалі наганяй за тое, што стварылі праблемы на пустым месцы. Зараз нават размаўляць са мной сталі па-іншаму.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international