Галоўныя навіны
01.07.2009
Смяротнае пакаранне на “круглым стале”
24.06.2009
ПАРЭ патрабуе ад Беларусі зарэгістраваць "Нашу Вясну"
19.06.2009
Аmnesty International: Беларусі неабходна кіравацца стандартамі Рады Еўропы ў галіне правоў чалавека
17.06.2009
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у “летняй моладзевай акадэміі правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятыў”
16.06.2009
Заснавальнікі “Нашай Вясны” абскардзілі рашэнне мінюста аб нерэгістрацыі аб’яднання ў Вярхоўным судзе
15.06.2009
Заява Абсерваторыі па Абароне Праваабаронцаў з нагоды нерэгістрацыі “Нашай Вясны”
14.06.2009
Суд над Максімам Дашуком прызначаны на 15 чэрвеня
11.06.2009
Барыс Хамайда: “Не веру ў вінаватасць праваабаронцы Леаніда Свеціка!”
05.06.2009
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2009 году
04.06.2009
Праваабаронцам нельга забараніць выконваць свае прафесійныя абавязкі
03.06.2009
Сістэматычныя адмовы ў рэгістрацыі “Нашай Вясны” сведчаць пра негатоўнасць беларускіх уладаў да правядзення дэмакратычных зменаў у краіне
28.05.2009
Мінюст не зарэгістраваў “Нашу Вясну” па незразумелых прычынах


Паўла Марозава выклікалі ў пракуратуру па справе аб паклёпе на Лукашэнку ў мультфільмах

20.11.2006.

Сябра грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях” Павал Марозаў падазраецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Як паведамляе “Радыё Свабода”, яго выклікалі ў менскую пракуратуру і азнаёмілі з пастановай сьледзтва. Падставай для крымінальнай справы сталі мультфільмы палітычнага зьместу, разьмешчаныя на інтэрнэт-сайце арганізацыі. Крымінальную справу за мультфільмы распачалі летась. Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрусы ў трох сяброў “Трэцяга шляху” і забралі ўсе носьбіты інфармацыі.

Паўла Марозава выклікалі ў менскую пракуратуру па тэлефоне. Сьледчы падаў яму пастанову пракуратуры аб тым, што Павал прызнаны падазраваным у крымінальнай справе за паклёп на Аляксандра Лукашэнку.

Нагадаем: летась 16 жніўня менская пракуратура сумесна з КДБ распачала крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Падставай сталі мультфільмы палітычнага зьместу, разьмешчаныя на сайце ініцыятывы “Трэці шлях” (mult.3dway.org).

У Андрэя Абозава, Паўла Марозава і Алега Мініча супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус, забралі ўсе кампутары і ўсе носьбіты інфармацыі. У Алега Мініча і ягонай жонкі Галіны супрацоўнік КДБ забраў таксама пашпарты, якія доўгі час не аддаваў. Мультыплікатараў прынялі ў Кіеве калегі з кампаніі “Дзіва прадакшн”, якія распаўсюджвалі мультфільмы ў інтэрнэце ў часе прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Потым на абарону беларускіх калег выступіла міжнародная арганізацыя мультыплікатараў, якая мае прадстаўніцтвы амаль ва ўсіх краінах сьвету. На заклік лідэра арганізацыі доктара Робэрта Расэла аніматары накіроўвалі свае заявы ў беларускія амбасады з патрабаваньнем спыніць перасьлед распаўсюднікаў мультфільмаў у інтэрнэце.

Алег Мініч і Андрэй Абозаў знаходзяцца за межамі Беларусі. Цяпер, калі Павал Марозаў мае статус падазраванага ў крымінальнай справе, да яго могуць у хуткім часе вылучыць абвінавачаньне.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования