Магілёў: сябра камісіі выкінула дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітвязня Статкевіча

2012 2012-07-20T13:12:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smietnica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На паседжаннях акруговых выбарчых камісій №84 і 85 ініцыятыўная група Мікалая Статкевіча не была зарэгістраваная.

У якасці прычыны адмовы называецца тое, што на дадзены момант Мікалай Статкевіч адбывае ў турме пакаранне за арганізацыю масавых беспарадкаў і яго вылучэнне ў дэпутаты супярэчыць як Канстытуцыі, так і Выбарчаму Кодэксу Рэспублікі Беларусь.

У акруговай выбарчай камісіі №87 дзяжурныя сябры камісіі ўвогуле адмовіліся прымаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітзняволенага - іх проста выкінулі ў сметніцу, хоць паводле закону мусілі іх прыняць і зарэгістраваць для далейшага разгляду на паседжанні.

Трэба адзначыць, што прыхільнікі Мікалая Статкевіча планавалі падаць спісы на рэгістрацыю яго ініцыятыўнай групы ва ўсе 110 акруговых выбарчых камісій.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international