Эўракамісія падрыхтавала праект новай стратэгіі ў дачыненьні да Беларусі

2006 2006-11-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Польская "Gazeta Wyborcza" паведаміла сёньня, што Эўракамісія падрыхтавала праект новай стратэгіі ў дачыненьні да Беларусі. ЭЗ адчыняе свой рынак для беларускіх тавараў, павялічвае колькасьць стыпендый для студэнтаў, прапануе фінансавую падтрымку для беларускіх фірм, стварае ўмовы для спрошчанага атрыманьня беларусамі віз і г.д. Кошт прапановы ЭЗ ацэньваеца ў сотні мільёнаў эўра. І ўсё гэта ў замен за дэмакратызацыю.

Эўрапейская камісія хоча аднак пакінуць для рэжыма Аляксандра Лукашэнкі прыадчыненыя дзьверы: ён сам павінен распачаць дэмакратычныя рэформы. З дакумэнту не вынікае, што скідваньне рэжыму Лукашэнкі ёсць мэтай Эўропы. Тое, на чым Брусэлю вельмі залежыць, гэта дэмакратычныя эфекты.

Камісія ставіць Беларусі 12 умоваў, па выкананьні якіх ЭЗ пачне рэалізацыю сваіх абавязацельстваў. Сярод умоваў, між іншага, вызваленьне палітычных зьняволеных, спыненьне рэпрэсій у дачыненьні да апазыцыі, дасканальнае раследваньне справы зьніклых апазыцыянераў і журналістаў. І ўрэшце - вольныя выбары.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, камэнтуючы "Gazeta Wyborcza" праект новай стратэгіі Эўропы, адзначыў:

- Прапанова Эўразьвязу мяне вельмі ўсьцешыла. Яна своечасовая. Прапаганда ўвесь час даводзіць беларусам, што яны ня могуць спадзявацца на ЭЗ, бо ў Эўропе нас ніхто не чакае. А тут, калі ласка – атрымліваем дакумент, які пацвярджае, што ЭЗ аднак чакае на Беларусь, чакае на дэмакратычныя зьмены ў нашай краіне. І гатовы падтрымаць Беларусь вельмі сур’ёзнымі грашыма. Гэтая стратэгія можа моцна дапамагчы пераламаць апатыю, якая апанавала беларускае грамадзтва. Мы, са свайго боку, зробім усё, каб змест дакумэнту, падрыхтаванага ў ЭЗ як найхутчэй трапіў да ўсіх беларусаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international