Жыхары Баранавіч прапануюць стварыць тэлепраграму “За сумленныя і справядлівыя выбары”

2012 2012-07-20T12:03:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/syrycia-viktar-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

Пад заявай на імя дырэктара УП “Тэлекампанія “Інтэкс” Анатоля Караля аб стварэнні тэлевізійнай праграмы “За сумленныя і справядлівыя выбары” падпісаліся 50 жыхароў горада Баранавічы.  

З такой ініцыятывай выступіў грамадскі актывіст Віктар Сырыца. Па яго задуме, у гэтай тэлепраграме могуць прымаць удзел прадстаўнікі грамадскасці горада, дзеючыя дэпутаты, а таксама цяперашнія кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў. У звароце грамадзянаў да кіраўніцтва гарадскога тэлебачання паведамляецца, што гэтая перадача зробіць выбарчы працэс больш цікавым, а самі выбары – канкурэнтнымі і больш справядлівымі.

– Мы ўпэўнены, што такая тэлепраграма будзе садзейнічаць больш глыбокаму вывучэнню Выбарчага кодэкса, павышэнню не толькі адукацыйнага ўзроўня, але і палітычнай культуры жыхароў горада Баранавічы, – патлумачыў ініцыятар заявы Віктар Сырыца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international