Слуцк: Грамадскага актывіста будуць судзіць “за налепкі”

2012 2012-07-20T11:45:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluck-amialkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч

Віталь Амяльковіч

Грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча выклікалі ў суд на паседжанне, якое адбудзецца 27 ліпеня. Пратакол адносна грамадскага актывіста складзены па артыкуле 21.14 ч.1 КаАП -- «парушэнне правілаў упарадкавання населеных пунктаў».

Нагадем, Віталь Амяльковіч быў затрыманы міліцыянтам ля ўласнага дома апоўначы 14 ліпеня. Супрацоўнік Слуцкага РАУС, які не прадставіўся, паведаміў, што бачыў, як Віталь расклейваў налепкі ля крамы. У аддзяленні міліцыі ўчастковы Руслан Варабей склаў на яго пратакол апытання з грубымі парушэннямі. У прыватнасці, не патлумачыў Амяльковічу яго правы.

Не былі патлумачаныя правы грамадскаму актывісту і 19 чэрвеня падчас азнаямлення з адміністрацыйным пратаколам. “Я дагэтуль не ведаю імя міліцыянта, які мяне затрымліваў”, - дадае суразмоўца.

На думку Амяльковіча, адміністрацыйная справа ў адносінах да яго шытая белымі ніткамі. “Як звычайна, перад выбарамі ўлады ўзмацняюць пераслед усіх грамадска-актыўных сілаў, выкарыстоўваючы для гэтага любыя сродкі”, - лічыць ён.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international