Віцебскім апазіцыянерам давядзецца спаборнічаць са знакамітым спартоўцам, выбітным педагогам і чыноўнікамі

2012 2012-07-20T11:38:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камісія Наваполацкай выбарчай акругі №25 зарэгістравала ініцыятыўную групу актывіста з Глыбокага Яраслава Берніковіча. У Наваполацку збіраецца балатавацца і тутэйшы ўраджэнец, удзельнік Алімпійскіх гульняў кідальнік молату Вадзім Дзевятоўскі.

З асобай Вадзіма Дзевятоўскага быў звязаны скандал з-за допінгу на Пекінскай алімпіядзе ў 2008 годзе. Тады спартоўца пажыццёва дыскваліфікавалі і адабралі срэбны медаль, але яму ўдалося даказаць сваю невінаватасць і вярнуць узнагароду.

Якраз 19 ліпеня стала вядома, што Дзевятоўскі адмовіўся ад удзелу ў сёлетніх Алімпійскіх гульнях у Лондане, патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што з-за траўмы спіны не здолее паказаць добры вынік. 3 жніўня, калі ў Лондане будуць спаборнічаць кідальнікі молату, Вадзім Дзевятоўскі будзе праводзць сваю выбарчую кампанію.

Яраслава Берніковіча такая "канкурэнцыя" не палохае: у выбарах ён удзельнічаў ужо не аднойчы, у тым ліку і ў мясцовых, і ў парламенцкіх. Таксама быў кіраўніком рэгіянальных штабоў Сямёна Домаша,  Аляксандра Мілінкевіча і Уладзіміра Някляева падчас апошніх прэзідэнцкіх выбарчых кампаній. Апазыцыянер мае і адпаведную адукацыю – спецыяльнасць палітолага-юрыста.

 

Камісія  Віцебскай-Чкалаўскай акругі  №18  зарэгістравала 19 ліпеня ініцыятыўную групу юрыста Аляксея Гаўруцікава, паплечніка і аднапартыйца палітвязьня Мікалая Статкевіча. У адной акрузе са спадаром Гаўруцікавам будзе балатавацца Мікалай Волкаў,  вядомы ў Беларусі педагог, які падрыхтаваў сотні пераможцаў прадметных алімпіяд. Спадар Волкаў -- заслужаны работнік народнай адукацыі, кавалер ордэна Францыска Скарыны, дэпутат Віцебскага абласнога савета 26 склікання, лаўрэат  звання "Чалавек года Віцебшчыны".

Камісія Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акругі №17 зарэгістравала ініцыятыўную групу і яшчэ адной прыхільніцы Мікалая Статкевіча, Алены Фаміной. Яе чакае спаборніцтва  з былым старшынём Віцебскага гарсавету Генадзем Грыцкевічам, дзейным дэпутатам Парламенту, які адзіны з усяго Віцебску вырашыў балатавацца і на другі тэрмін.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international