Пратэст на «Пінскдрэве»: рабочыя выходзяць з прафсаюзу

2012 2012-07-20T10:45:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На адным з заводаў холдынгу «Пінскдрэў» рабочыя масава выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Такім чынам яны пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў. Адміністрацыя пакуль рэагуе стрымана.

Як распавёў адзін з рабочых заводу габляванага шпону і мэблі Дзьмітрый, выхад працаўнікоў з афіцыйнага прафсаюзу цягнецца другі дзень. Пастанавілі яны пра гэта на сходзе ў перапынку:

«Заўчора атрымалі разьліковыя лісткі, і там настолькі мізэрныя заробкі, што людзі ўжо ня ведалі, што рабіць. У выніку выйшлі на тое, што ўвасабленьне ўсяго гэтага — прафсаюз, які бязьдзейнічае, не адстойвае нашы правы. Адразу ж зьявілася такая хваля энтузіязму людзей, што практычна ўсе прысутныя пачалі пісаць заявы. Працэс гэты ідзе да гэтага часу, перакінуўся на іншыя заводы холдынгу. Сотня-другая людзей, якія напісалі заявы пра выхад з прафсаюзу, ужо ёсьць». Дзьмітрый кажа, што начальства пакуль нічога ня кажа рабочым, рэагуе стрымана. Але некаторых пачалі выклікаць на размовы:

«Ніякай афіцыйнай рэакцыі з боку гаспадароў няма. Адзінае, што кіраўніцтва заводу спрабуе высьветліць, што адбываецца, і праз майстроў, празь нейкіх іншых сваіх прадстаўнікоў спрабуе неяк мякка гэта ўсё зрабіць. Асобных рабочых выклікаюць у кабінэт дырэктара».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international