Мікола Астрэйка дома

2006 2006-11-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 лістапада са Шклоўскай калёніі быў вызвалены лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Мікалай Астрэйка, паведаміла Радыё Свабода. Яму зьмянілі рэжым адбыцьця пакараньня на папраўчыя працы. Зараз Мікола знаходзіцца дома. Днямі ён упершыню пабачыў сваю дачку Лізу, якая нарадзілася, калі Мікола быў у турме.

Сёньня раніцай Мікола пайшоў у міліцыю, якая мусіць вызначыць, дзе ён будзе працаваць.

Астрэйка быў арыштаваны у лютым гэтага года і атрымаў 2 гады турмы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яшчэ адзін сябар “Партнэрства” Цімафей Дранчук, які быў засуджаны да году турмы, застаецца за кратамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international