Сябра БСДП (Грамада) Максім Касьцевіч застаўся бяз працы

2006 2006-11-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), нядаўна абраны сябар Мінскага гарадскога камітэта Максім Касьцевіч два гады працаваў у фірме “Евроопт”, якая займаецца гандлем харчовымі таварамі. Працаваў ён як спецыяліст па мерчэндайзінгу і рэкламе. За два гады працы Максім не меў заўвагаў ад сваіх начальнікаў, не кажучы пра дысцыплінарныя спагнанні. Наадварот, ён быў на добрым рахунку ў кіраўніцтва фірмы.

Аднак маладога спецыяліста паклікалі да Івана Васільевіча Гайко – генеральнага дырэктара “Евроопта”. Той заявіў Максіму Касьцевічу, што той пачаў горш спраўляцца са сваімі абавязкамі, хаця рэклама “Евроопта” дзе толькі не разьмешчаная. І тады гендырэктар сказаў, што, заявіўшы аб сваім намеры стаць дэпутатам, малады спецыяліст заняўся ня тым, чым трэба, скарыстаўшы пры гэтым моцнае лаянкавае слова. “Далей мы разам не паляцім”, – сказаў на развітанне Іван Васільевіч Гайко.

Якое ж было зьдзіўленьне і намесніка генеральнага дырэктара, і камерцыйнага дырэктара, і начальніка аддзела, калі яны даведаліся, што Максім Касцевіч з 15 лістапада ужо не працуе на фірме.

26 кастрычніка прэс-служба БСДП (Грамады) апавядала пра звальненьне з працы маладога інжынера “Магілёўліфтмаша” Ігара Барысава. Цяпер звольнены ягоны таварыш і равеснік Максім Касцевіч.

Бліжэй да дня выбараў колькасць звольненых будзе ўзрастаць. “Паляцяць” і прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты (большасьць зь іх так і застанецца прэтэндэнтамі, бо акруговыя камісіі іх “зарэжуць”), “паляцяць” і многія сябры інцыятыўных групаў (сьпісы ж у выбарчыя камісіі пададзеныя), і іншыя актывісты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international