Стваральніка незалежнага сайта дапыталі "пра распаўсюд парнаграфіі"

2012 2012-07-19T11:40:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 ліпеня ў Ігара Казмерчака, стваральніка і рэдактара сайта orsha.eu, правялі два ператрусы, забралі сістэмны блок ад кампутара, дзве флэшкі і 3G мадэм.

Усё гэта здарылася праз пару дзён пасля таго, як ён зарэгістраваўся назіральнікам за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

«Калі прыйшлі аглядаць кватэру маіх бацькоў па вуліцы Магілёўскай у Воршы і маю ўласную па вуліцы Чырвонагвардзейскай, то сказалі, што ў мяне нейкія праблемы з сайтам. Потым заявілі, што на  orsha.eu заўважылі спасылку на сайт парнаграфічнага зместу. Я не валодаю ў дастаковай ступені рознымі камп’ютарнымі тэхналогіямі, каб адказаць, ці магло такое здарыцца. Тым больш, што зараз ніякіх спасылак на порнасайты ў нас няма, а міліцыянты кажуць, што гэта было заўважана раней. Чаго тады адразу не прыйшлі з ператрусам? Відаць, таму, што тады яшчэ было далёка да выбараў», - кажа Ігар Казмярчак.

Ен не выключае, што пэўныя структуры дужа цікавіць інфармацыя з яго камп’ютара, таму і была прыдумана зачэпка з "распаўсюдам парнаграфіі".

Сайт orsha.eu існуе ўжо некалькі гадоў. На ім публікуюцца навіны рэгіёну, у тым ліку і матэрыялы пра дзейнасць мясцовых недзяржаўных суполак і апазіцыйных  партый.  У ліку апошніх паведамленняў – інфармацыя пра збор матэрыялаў, звязаных з месцам расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў на Кабыляцкай гары пад Воршай, пра заплнаваны на 4 жніўня пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага, апытанне «Што вы будзеце рабіць у дзень выбараў 23 верасня?»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international