Ажароўскі і Новікава атрымалі “суткі” за “брыдкаслоўе”

2012 2012-07-19T10:10:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатар беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава і фізік-ядзершчык з Расіі Андрэй Ажароўскі  пакараныя 18 ліпеня арыштам на 5 і 10 сутак адпаведна за дробнае хуліганства. Адміністрацыйныя справы разглядаліся ў судзе Маскоўскага раёна Менска.

Доўгі час праваабаронцы і знаёмыя не маглі высьветліць іх лёс і толькі позна вечарам стала вядома, што суды адбыліся.

Выклікае трфвогу той факт, што Таццяна Новікава хранічна хворая, у яе выдаленая шчытавідка і яна не можа жыць без пастаяннага прыёму спецыяльных прэпаратаў. 

Учора таксама адбыліся суды над старшынёй грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірынай Сухій,  якую пакаралі штрафам у памеры 15 б.в. (арт.17.1 КаАП) і каардынатар маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч. Ён атрымаў 3 сутак арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international