Гомельскія афіцыйныя СМІ пачалі кампанію супраць дэмакратычных прэтэндэнтаў у мясцовыя саветы

2006 2006-11-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія афіцыйныя СМІ пачалі кампанію супраць дэмакратычных прэтэндэнтаў у мясцовыя саветы. Рупар абласной выканаўчай улады не пашкадаваў яскравых эпітэтаў у адрас дэмакратаў: „правал васільковай рэвалюцыі”, „недзеяздольнасьць апазыцыі”, „спонсарскі кран заходніх таварышаў” і г.д. Але, відаць, гэтыя традыцыйныя штампы дзяржаўных прапагандыстаў ужо мала каго ўражваюць. Таму „Гомельская праўда” дакладна пералічвае блізу дзясятка прозьвішчаў дэмакратычных прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты, адзначаючы беспрацоўны статус большасьці зь іх. Творчасьць газэтчыкаў вартая цытаваньня: „У выпадку абраньня дэпутатамі яны будуць прадстаўляць беспрацоўных, якіх у нас у краіне і рэгіёне менш за два адсоткі. Толькі ці будуць яны абараняць інтарэсы астатніх 98?”

На жаль, аўтар артыкула ня ставіць пытаньня, чаму за апошні год працу на дзяржаўных прадпрыемствах згубілі ня менш дзесяці дэмакратычных дзеячоў Гомельшчыны.

Уладзімер Кацора, адзін з „герояў” артыкулу і старшыня гомельскага камітэту „За свабоду”, адзначыў, што падобныя матэрыялы ствараюцца не журналістамі, а супрацоўнікамі спэцслужбаў. Прозьвішча карэспандэнта ў подпісе пад матэрыялам ня значыцца ў складзе рэдакцыі газэты. Кацора паведаміў Рацыі, што пакуль не зьбіраецца зьвяртацца ў суд па абарону гонару, бо ня верыць у правасудзьдзе ў сёньняшніх варунках. Тым ня менш, публікацыю ў „Гомельскай праўдзе” дзяяч лічыць палітычным пытаньнем і ў хуткім часе плянуе адэкватна на яго адрэагаваць, паведаміла Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international