Папярэджанне, каб не праводзіў пікет, віцебскі актывіст атрымаў сярод ночы

2012 2012-07-19T07:46:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ryzhou-uliotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінулым вечарам у інтэрнат, дзе жыве Аляксандр Кірылаў, прыйшла прадстаўніца аддзела ідэалогіі Кастрычніцкага раённай адміністрацыі. Было гэта пасля 22-х гадзінаў, і хлопец спачатку не хацеў пускаць чыноўніцу ў сваё жытло. Але яна настойвала і папракала Кірылава тым, што ён паскардзіўся на яе ў пракуратуру.

Аляксандр Кірылаў, сябра незарэгістраванай Беларускай Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі "Белая Русь", атрымаў нарэшце пісьмовае папярэджанне ад уладаў:

"Спадарыня літаральтна ўварвалася да мяне ў пакой, кінула паперу. І пачала абурацца, чаму я паскардзіўся на яе ў абласную пракуратуру. А што мне заставалася рабіць, калі ўдзень мне тэлефануе нейкая невядомая асоба, называе сябе прадстаўніцай  райвыканкаму, і заяўляе, што мяне арыштуе міліцыя, ледзьве толькі я з'яўлюся ў цэнтры Віцебску з намерам правесці пікет".

Кірылаў збіраўся правесці ў цэнтры Віцебску аднаасобны пікет супраць беспрацоўя, бо лічыць, што яго незаконна знялі з уліку ў абласным цэнтры занятасці. На гэтую ўстанову ён падаў скаргу ў суд.

"Гэта наша тактыка: падаваць у суд, калі ёсць праблемы, якія мы лічым абумоўленымі цяперашняй дзяржаўнай палітыкай", -- дадаў кіраўнік Беларускай Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі "Белая Русь", былы ўдзельнік мінулай прэзыдэнцкай кампаніі Сяргей Рыжоў.

Замест пікета з удзелам Аляксандра Кірылава, за перасоўваннямі якога па горадзе сёння сачыла віцебская міліцыя, Сяргей Рыжоў вырашыў асабіста распаўсюджваць улёткі с уласным артыкулам "Галасуй за ягоную Беларусь, а то прайграеш". У артыкуле гаворыцца пра тое, што Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне, што тут фальсіфікуюць выбары, збіваюць і саджаюць у турмы кандыдатаў ў прэзідэнты, не дазваляюць грамадзянам праводзіць акцыі пратэсту.

Фота: 1. Аляксандр Кірылаў

          2. Сяргей Рыжоў раздае ўлёткі віцебскім мінакам

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international