“Белая Русь” будзе ствараць перадвыбарчыя штабы ў памяшканнях дзяржаўных арганізацый

2012 2012-07-19T07:23:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belaja-rus.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інтэрнэт-сайт Клімавіцкай раённай газеты “Родная ніва” 18 ліпеня пад рубрыкай “Наша пазіцыя нязменная” апублікаваў гутарку з старшынёй раённай арганізацыі “Белай Русі”  Алай Анціпавай, якая адначасова працуе намеснікам дырэктара прафесійна-тэхнічнага ліцэя №  14.

Падчас гутаркі с карэспандэнтам выдання Ала Анціпава распавяла пра тое, чым плануе займацца “Белая Русь” у перыяд выбарнай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.

“— У парламенцкіх выбарах 2012 гады мы будзе, у першую чаргу, падтрымліваць кандыдатаў у дэпутаты — членаў “Белай Русі”, а таксама тых, хто знаходзіцца на блізкіх да нас канструктыўных пазіцыях. Будзем вылучаць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў працы ініцыятыўных груп па зборы подпісаў, а таксама — выбарчых камісій усіх узроўняў і ў якасці назіральнікаў.

У выпадку рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты членаў РГА “Белая Русь” функцыі іх выбарчых штабоў будуць выконваць грамадскія прыёмныя аб'яднання, у тым ліку і грамадская прыёмная раённай арганізацыі.

Прыём арганізаваны ў другі, чацвёрты аўторак месяца з 14 да 18 гадзін. Месца знаходжання — памяшканне ГПЛ № 14, кабінет намесніка дырэктара па навучальна-вытворчай працы”,

Вельмі дзіўна, што кіраўнік раённай арганізацыі “Белай Русі” збіраецца размяшчаць выбарчы штаб кандыдата ў дэпутаты ў памяшканні дзяржаўнай адукацыйнай установы, там, дзе павінны вучыцца дзеці, а не адбывацца нейкія незразумелыя палітычныя гульні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international