Пінскія ўлады не захацелі сустракацца з прадстаўнікамі АБСЕ

2006 2006-11-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік мінскага офіса гэтай арганізацыі Оке Петэрсан і дарадчык па пытаннях эканомікі, навакольнага асяроддзя і сувязях з грамадскасцю Вадзім Хартынг бралі ўдзел у Століне ў семінары, прысвечаным наступствам Чарнобыльскай аварыі. Пасля гэтага амбасадары АБСЕ прыехалі ў Пінск, спадзяючыся пагаварыць са старшынём гарвыканкаму.

Дамовіцца пра сустрэчу па телефоне не ўдалося, тады Оке Петэрсан накіраваў у пінскі гарвыканкам афіцыйны ліст. Па невядомых прычынах, еўрапейскіх дыпламатаў чыноўнікі бачыць не захацелі.

“Я не разумею, чым выкліканы такія паводзіны пінскіх уладаў, у іншых гарадах яны ідуць на кантакт з прадстаўнікамі АБСЕ”, - сказаў амбасадар у размове з карэспандэнтам «Еўрапейскага радыё для Беларусі».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international