Віцебск: былы палітвязень ідзе ў дэпутаты

2012 2012-07-18T17:55:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parsiukevich-vyb-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску зарэгістравалі ініцыятыўныя групы яшчэ трох прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Камісія Віцебскай Кастрычніцкай выбарчай акругі № 20 зарэгістравала ініцыятыўную групу былога палітвязня, актывіста кампаніі "Гавары праўду" Сяргея Парсюкевіча і сябра партыі левых "Справядлівы сьвет" Аляксандра Вінаградава. Камісія Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акругі №19 зарэгістравала ініцыятыўную групу іяго аднапартыйца Вадзіма Кузьміна.

Апрача  Парсюкевіча  і Вінаградава, камісія выбарчай акругі № 20 зарэгістравала групы былога ўдзельніка мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, прадпрымальніка Уладзіміра Правальскага  і Аляксандра Цацохі, дырэктара віцебскага медычнага коледжа. Яго бацька, Уладзімір Цацоха – былы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкаму, колішні сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Сябра партыі левых "Справядлівы свет" Вадзім Кузьмін вырашыў балатавацца ўпершыню. "Групу зарэгістравалі, але папярэдзілі, каб не падманваў. Адзін з запісаных у ініцыятыўную групу нібыта адмовіўся ад удзелу. А было так: яму патэлефанаваў нехта з камісіі ды запытаў: "Як скантактавацца з Кузьміным?" Чалавек, баючыся правакацый, адказаў, што не ведае. Тут пачаліся папрокі: як гэта так, вы ў яго ініцыятыўнай групе, а як звязацца, не ведаеце. Хаця пра ініцыятыўную групу ад пачатку ніхто і не пытаўся. Але групу зарэгістравалі, так што будзем працаваць", - дзеліцца сваімі ўражаннямі ад паседжання камісіі сп. Кузьмін.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international