У Віцебскай вобласці адмаўляюць у рэгістрацыі ініцыятыўных груп за вылучэнне Мікалая Статкевіча

2012 2012-07-18T15:58:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gaurucikau-statkievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле Аляксея Гаўруцікава (на здымках), віцебскага аднапартыйца палітвязня, дакументы падавалі на рэгістрацыю, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да таго, што ў беларускіх турмах людзей утрымліваюць за апазіцыйныя погляды. Камісія Віцебскай Кастрычніцкай акругі № 20 першай адмовілася рэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне Мікалая Статкевіча.

Назіральнік Анатоль Родзік, сябар партыі левых "Справядлівы свет", прысутнічаў на пасяджэнні камісіі: "Не зарэгістравалі групу Статкевіча, назваўшы цэлы шэраг парушэнняў. Па-першае, няправільна аформлена даверанасць ад імя Статкевіча. Па-другое, ён знаходзіцца ў турме № 4 горада Магілёва, пра гэта ёсць даведка. А паводле Выбарчага кодэксу, у выбарах не маюць права ўдзельнічаць асуджаныя і зняволеныя, якія адбываюць тэрмін пакарання. Урэшце, у заяве на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы было пазначана, што яе арганізуюць для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў  4-га склікання, а насамрэч – 5-га".

"Нумар склікання тут ні на што не ўплывае. Гэта смешна! І мы ўсе гэта разумеем. Увогуле дакументы мусіць падаваць патэнцыйны ўдзельнік выбараў, але ж Мікалай Статкевіч не можа гэтага зрабіць! Людзі, вартыя таго, каб быць абранымі ў парламент, у нас сядзяць у турмах. І мы хочам прыцягнуць увагу да гэтай праблемы. Таму падаем заявы на рэгістрацыю ва ўсе 14 камісій Віцебшчыны. І сёння я пакінуў заяву на рэгістрацыю ў камісіі Сенненскай выбарчай акругі", - сказаў Аляксей Гаўруцікаў, сябра і аднапартыец Мікалая Статкевіча.   

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Аляксей Гаўруцікаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international