Брэст: дэмакраты ідуць на акругу № 1

2012 2012-07-18T15:49:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piershy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1. Ён падаў заяву на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, дзе пазначаны як старшыня аргкамітэта рэспубліканскага грамадска-асветніцкага аб'яднання “Сацыял-дэмакраты за дыялог і кансалідацыю”.

Цікава, што па гэтай акрузе ўжо зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэнні старшыні Брэсцкай гарадской суполкі БСДП (Грамада) Ганна Канюс. Акрамя таго вядома, што балатавацца ў згаданай акрузе мае намер кіраўніца мясцовай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка і генеральны дырэктар ААТ “Палессежылбуд” Анатоль Пятрыніч.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international