Карняенку і Ўхналёва выключылі са сьпісу невыязных

2012 2012-07-18T14:48:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка і намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валерый Ухналёў выключаныя з базы дадзеных асоб, выезд якім зь Беларусі часова абмежаваны. Пра гэта БелаПАН паведаміў Віктар Карняенка.

Паводле яго слоў, 18 ліпеня суд Цэнтральнага раёну павінен быў разгледзець ягоны пазоў і пазоў Ухналёва аб уключэньні іх у базу невыязных. «Аднак пасяджэньне, можна сказаць, не адбылося. У суд прыйшлі супрацоўнікі МУС, якія паведамілі, што быў нейкі тэхнічны збой. Зараз гэты збой ліквідаваны, нам выдалі даведку, што мы выключаныя са „сьпісу невыязных“, і заявілі, што цяпер нас у сьпісах няма. На падставе гэтага судзьдзя адмовіла ў разглядзе пазову, паколькі няма прадмета пазову, а за „тэхнічны збой“ да адказнасьці прыцягнуць немагчыма», — сказаў Карняенка.

«У судзе было ясна відаць, што ніхто, па вялікім рахунку, ня хоча выконваць абсурдныя загады ўлады, а потым за гэта адказваць. Усе ведаюць і разумеюць, чаму было прынята рашэньне нас не выпускаць. Але ў Беларусі, мабыць, створана спэцыяльная служба дробных паскуднікаў, якія проста абцяжарваюць жыцьцё апанэнтаў улады», — заявіў Карняенка.

11 сакавіка Віктару Карняенку не дазволілі выехаць у Вільню на працоўную сустрэчу праз памежны пераход «Каменны Лог». 12 ліпеня ён ня змог вылецець у Вену для ўдзелу ў канфэрэнцыі АБСЭ, на якой абмяркоўвалася тэма парлямэнцкіх выбараў у Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international