Незалежны навіновы сайт САЛІГОРСК.org патрапіў у спіс забароненых

2012 2012-07-18T13:11:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk.org.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта салігорскім карыстальнікам паслугаў перадачы дадзеных аператара сотавай сувязі ТАА СП “Белсэл” паведамілі ў самой кампаніі. Сайт заблакаваны для абанентаў ад суботы 14 ліпеня. Па словах прадстаўнікоў кампаніі блакіроўка адбылася ў сувязі з абнаўленнем спісу забароненых сайтаў, у які патрапіў і рэгіянальны рэсурс САЛІГОРСК.org.

Спіс абмежаванага доступу для пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслугаў з'яўляецца закрытым. Афіцыйна ён прымяняецца толькі ў дзяржструктурах, арганізацыях адукацыі і культуры. Фільтраванне інтэрнэт-сайтаў для фізічных асобаў можа ажыццяўляцца выключна па асабістай просьбе самога карыстальніка. Самавольнае цэнзураванне сайтаў правайдэрам з’яўляецца незаконным, таму ў колцэнтры кампаніі запэўнілі, што блакіроўка рэсурса САЛІГОРСК.org менавіта для фізічных асобаў была выпадковаю і паабяцалі ў тэрміновым парадку яе зняць. Аднак, па інфармацыі абанентаў, да 17 ліпеня доступ да сайту адноўлены так і не быў.

Гэта ўжо не першы выпадак інтэрнэт-цэнзуры з боку правайдэра “Белсэл”. На прыканцы 2011 году абаненты кампаніі ўжо фіксавалі факт блакіроўкі незалежных сайтаў, сярод якіх былі charter97.org, belaruspartisan.org і ЖЖ-блог Яўгена Ліпковіча. Тады для зняцца абмежаванняў беларускаму аператару сотавай сувязі спатрэбілася два тыдні і скандальны розглас у СМІ.

ДАВЕДКА: Сайт САЛІГОРСК.org заснаваны яшчэ ў 2006 годзе, але найбольшую вядомасць у рэгіёне набыў літаральна за апошнія паўтары гады. На дадзены момант гэта самы папулярны інтэрнэт-рэсурс Салігоршчыны. Паводле рэйтынгу Alexa САЛІГОРСК.org уваходзіць ў спіс 100 тысяч буйнешых сайтаў свету, а сярод усіх беларускіх карыстальнікаў займае 228-пазіцыю. Пры гэтым на сайце стала асвятляюцца забароненыя ў дзяржаўных СМІ тэмы, прадстаўлены альтэрнатыўны афіцыйнаму погляд на падзеі.

САЛІГОРСК.org рэгулярна публікуе інфармацыю праваабарончага характару ды артыкулы, прысвечаныя актуальным палітычным падзеям. Сярод усіх сайтаў рэгіёну гэта адзіны рэсурс, на якім можна атрымаць поўную інфармацыю аб хадзе цяперашняй выбарчай кампаніі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international