У Менску затрымалі і асудзілі актывістаў антыядзернай кампаніі (дадаецца)

2012 2012-07-18T19:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aes_astravec1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота vialejka.org

фота vialejka.org

У першай палове дня 18 ліпеня ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі каардынатарку беларускай антыядзернай кампаніі Таццяну Новікаву і фізіка-ядзершчыка з Расіі Андрэя Ажароўскага. Іх адвезлі ў Ленінскі РУУС сталіцы.

Агенцтва БелаПАН паведамляе, што актывісты антыядзернай кампаніі зьбіраліся перадаць у расійскую амбасаду ў Менску зварот супраць падпісаньня кантракту на будаўніцтва Астравецкай АЭС. Падпісаньне генкантракту запланаванае сёньня ў рамках візіту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.

13-00. Стала вядома пра затрыманьне ў Менску старшыні грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірыны Сухій. Яна таксама актывістка антыядзернай кампаніі.

13-50. Затрыманы каардынатар маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч.

14-20. У судзе Ленінскага раёна Mенска чакаюць Таццяну Новікаву і Андрэя Ажароўскагага.

Праваабаронцы паведамляюць, што некалькі машын з міліцыянтамі дзяжураць каля офісу Цэнтра прававой трансфармацыі. Калі з памяшкання выйшлі адвакат Тамара Сідарэнка і юрыст Цэнтра Аляксей Казлюк, за імі неадкладна накіраваўся аўтамабіль з супрацоўнікамі міліцыію.

15-00. У судзе Цэнтральнага раёна - Ірына Сухій і Міхаіл Мацкевіч. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве.

17-20. Суддзя Якунчыхін пакараў Ірыну Сухій штрафам у памеры 15 базавых велічынь, абвінаваціўшы ў брыдкаслоўі. Міхаіла Мацкевіча прысудзілі да арышту на 3 сутак. Суддзя - Есьман. Сведкамі па справе выступалі супрацоўнікі міліцыі Антон Літвінка і Багдан Жокун.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international