viasna on patreon

Гомель: зарэгістравана ініцыятыўная група Ігара Случака

2012 2012-07-18T12:17:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluchak_ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак

Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак

17 ліпеня акруговая камісія Гомельскай-Савецкай выбарчай акругі №34 у складзе 10 чалавек правяла паседжанне, на якім былі зарэгістраваны чатыры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Сярод іх - ініцыятыўная група каардынатара грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігара Случака.

«Камісія ставілася да мяне прыязна, ніякіх заўваг не было, 18 ліпеня трэба забраць пасведчанні і падпісныя лісты і пачаць збор подпісаў. Упэўнены, што мы з гэтым справімся і збярэм неабходную тысячу подпісаў», - пракаментаваў Ігар Случак. Дарэчы, раней па Савецкай выбарчай акрузе была зарэгістравана яшчэ адна ініцыятыўная група, таму ўжо толькі на Савецкай акрузе ёсць пяць прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.

Асаблівасць удзелу Ігара Случака ў выбарах у тым, што малады чалавек сабраў сваю ініцыятыўную групу праз сацыяльныя сеткі, і надалей актывіст збіраецца як мага актыўней задзейнічаць сацыяльныя сеткі падчас кампаніі. Малады чалавек плануе вылучацца кандыдатам у дэпутаты як незалежны кандыдат і збіраецца ісці да канца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства