Слонім. «Перадумалі і адмянілі!»

2012 2012-07-18T11:48:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/machalina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Мачаліна

Алена Мачаліна

Слонімская раённая газета "Слонімскі веснік" 11 ліпеня надрукавала рашэнне Слонімскага райвыканкама аб месцах, забароненых для пікетавання. Да гэтых месцаў райвыканкам аднёс усе цэнтральныя вуліцы Слоніма: Першамайскую, Пушкіна, Савецкую, Чырвонаармейскую, Маякоўскага, Купалы, Сінічкіна, Хлюпіна, Ружанскую, Воперную і іншыя. Таксама пікетаванне, згодна рашэнню выканкама, было забаронена на гарадскіх рынках і стадыёне "Юнацтва".

І вось новае рашэнне Слонімскага выканкама аб месцах, забароненых для пікетавання, якое з'явілася на сайце Слонімскага выканкама. Выканкам вусна адмяніў старое рашэнне і вызначыў новыя наступныя месцы ў г. Слоніме, забароненыя для правядзення пікетавання па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання:

1.1. на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цепла-і энергазабеспячэння , установы дашкольнай адукацыі, установы агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі, арганізацыі аховы здароўя);

1.2. у месцах, якія ўяўляюць небяспеку для жыцця і здароўя грамадзян, якія перашкаджаюць рабоце прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і руху транспарту.
На пытанне, чаму выканкам адмяніў сваё рашэнне аб месцах, забароненых для пікетавання, якое было апублікавана раней у раёнцы, старшыня Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58 (яна ж кіраўнік справамі райвыканкама) Алена Мачаліна сказала: “перадумалі і адмянілі!”

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international