“Парламенцкія выбары пройдуць, як і прэзідэнцкія. Бездакорна”

2012 2012-07-18T11:23:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lazavikmi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік

Гэтыя словы сакратара Цэнтрвыбаркама афіцыйнае выданне “Вячэрні Брэст” вынесла ў загаловак да інфармацыі пра семінар-вучобу для кіраўнікоў акруговых камісіяў, што Мікалай Лазавік правёў 17 ліпеня ў Брэсце.  

Як паведамляецца на сайце выдання, семінар таксама наведалі прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі Берасцейшчыны. Навучанне праходзіла за зачыненымі дзвярыма.

Падчас непрацяглай размовы з журналістамі Лазавік даводзіў, што “вынікі назірання ў 2010 годзе былі сфальсіфікаваныя Захадам, пасля чаго сябры ЦВК сталі неўязнымі ў ЕС”. Таксама чыноўнік адзначыў, што ўпершыню за восемь гадоў яго кіраўніцы Лідзіі Ярмошынай дазволілі прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі ў Вене. І гэта ён лічыць прызнаннем таго, што выбары ў нашай краіне праходзяць свабодна, дэмакратычна, у строгай адпаведнасці с заканадаўствам.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international