Слуцк: Назіральнік абскардзіў рашэнне выканкама аб месцах, дзе забаронены пікеты

2012 2012-07-18T11:21:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluck-amialkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч

Віталь Амяльковіч

Назіральнік БХК Віталь Амяльковіч звярнуўся да старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры са скаргай на дзеянні мясцовых уладаў у перыяд перадвыбарнай кампаніі.

На думку Амяльковіча, рашэнне Слуцкага райвыканкама, якое тычыцца месцаў, забароненых для пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў, з'яўляецца незаконным і ўшчамляе правы і законныя інтарэсы жыхароў Слуцка і Слуцкага раёна, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і выбарчым заканадаўствам.

"Неабходна ўлічваць той факт, што Слуцк з'яўляецца адносна невялікім горадам, і таму месцаў для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў, не так ужо і шмат, - гаворыцца ў скарзе. - А з улікам даволі шырокага пераліку месцаў, дзе пікетаванне забаронена, іх практычна не застаецца. Які сэнс забараняць збор подпісаў каля аўтавакзала або ў непасрэднай блізкасці ад аўтобуснага прыпынку? Як можа перашкодзіць зборшчык подпісаў нармальнай працы аптэкі, калі размесціцца ў пяці метрах ад яе, а не ў ста?".

Віталь Амяльковіч просіць прызнаць рашэнне Слуцкага райвыканкама ад 6 ліпеня 2012 года № 2090 несапраўдным і абавязаць выканаўчую ўладу прыняць новае рашэнне, якое забяспечвае рэалізацыю выбарчых правоў жыхароў Слуцка і Слуцкага раёна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international