У дачыненні да Змітра Дашкевіча распачата новая крымінальная справа

2012 2012-07-18T10:31:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта было аб'яўлена сёння раніцай у перадачы "Зона Х" ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

У дачыненні да лідара міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (зарэгістравана ў Чэхіі) Змітра Дашкевіча, асуджана на 2 гады зняволення, распачата новая крымінальная справа — «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Пра гэта было аб’яўлена сёння раніцай у перадачы «Зона Х» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Нявеста Дашкевіча Наста Палажанка, якая таксама з’яўляецца намеснікам старшыні «Маладога фронту», паведаміла, што пра магчымасць завядзення крымінальнай справы па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) яна даведалася 10 ліпеня падчас наведвання калоніі № 13 у Глыбокім, дзе адбывае пакаранне Дашкевіч. «Тады стала вядома, што матэрыялы для завядзення справы перададзеныя ў Следчы камітэт па Віцебскай вобласці», — адзначыла Палажанка.

Паводле яе слоў, матэрыялы былі перададзеныя 6 ліпеня.

«Следчы камітэт на працягу 10 дзён павінен быў разгледзець гэтыя матэрыялы і прыняць рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы або адмове ў завядзеніні. Мабыць, рашэнне было прынята не на карысць Дашкевіча», — сказала Палажанка.

Больш падрабязную інфармацыю пра крымінальную справу можна будзе даведацца пасля сустрэчы Дашкевіча з адвакатам, якая запланавана на 20 ліпеня.

Калі Дашкевіча прызнаюць вінаватым па названым артыкуле, яму пагражае яшчэ адзін год пазбаўлення волі.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international