Польшча запатрабуе вызваліць палітзняволеных Беларусі

2006 2006-11-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Парламент Польшчы закліча беларускія ўлады вызваліць усіх палітзняволеных у краіне. Пра гэта сёння ў лісце да лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча паведаміў маршалак Сейму Марэк Юрэк.

Спікер польскага парламента праінфармаваў лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл аб тым, што Сейм Польшчы рыхтуе рэзалюцыю, у якой закліча ўлады Беларусі спыніць рэпрэсій супраць народа і вызваліць усіх палітычных вязняў у краіне, паведаміла прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

Марэк Юрэк, ад імя дэпутатаў польскага парламента, выказаў Аляксандру Мілінкевічу словы прызнання і падтрымкі: “Мы памятаем Вашую прамову, з якой Вы выступілі ў Сейме, яна была яскравым доказам таго, як моцна беларускае грамадства прагне свабоды і дэмакратыі”.

Рэзалюцыя парламента Польшчы стане рэакцыяй на заклік Аляксандра Мілінкевіча “падтрымаць тых, хто ў Беларусі церпіць за сваю палітычную пазіцыю і патрабаваць ад палітычных лідэраў Беларусі спыніць палітычныя рэпрэсіі і вызваліць усіх палітзняволеных”. З гэтымі словамі 20 кастрычніка 2006 года Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да парламентаў краін Еўрасаюза, ЗША, Расіі і Украіны.

Зварот накіраваны ў парламенты Аўстарыі, Бельгіі, Кіпра, Чэхыі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мльты, Польшчы, Партугаліі, Славакіі, Славеніі, Гішпаніі, Швецыі, Нідэрланадаў, Вялікай Брытаніі, ЗША, Расіі і Украіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international